27 лiстапада 2024, Серада, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевічу могуць перагледзець рэжым утрымання

20
Статкевічу могуць перагледзець рэжым утрымання

Палітвязень паведаміў жонцы, што да канца года можа адбыцца пасяджэнне камісіі па пераглядзе рэжыму.

Аб гэтым Мікалай Статкевіч паведаміў 8 снежня ў тэлефоннай размове з жонкай Марынай Адамовіч. Гэта - дзевяты званок за год, нагадвае statkevich.org.

«Настрой у яго добры, голас бадзёры, - паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч. - Сказаў, што шмат чытае. Займаецца спортам, пацвердзіў, што ў канцы лістапада яго сусед па камеры Андрэй Васільеў напісаў прашэнне аб памілаванні пасля 11 гадоў зняволення. Таксама распавёў, што пасля маёй сустрэчы з начальнікам турмы яму перадалі пастанову Савета Міністраў № 1564, з-за якой я як раз і павінна была звярнуцца ў адміністрацыю».

Акрамя таго, Мікалай Статкевіч паведаміў, што да канца года, магчыма, адбудзецца пасяджэнне турэмнай камісіі, якая пераглядае рэжым ўтрымання. «Вядома, тое, што камісія збярэцца, яшчэ не азначае, што рэжым будзе перагледжаны, але, калі такое здарыцца, то гэта азначае магчымасць яшчэ аднаго спаткання на працягу года, і нават адну харчовую перадачу» - заўважыла жонка.

Мікалай Статкевіч прасіў перадаць падзяку ўсім, хто яго падтрымлівае.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках