27 лiстапада 2024, Серада, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Чыж скупляе вінзаводы

26
Алігарх Чыж скупляе вінзаводы

ТАА «Трайпл» гатовая купіць акцыі ААТ «Менскі завод пеністых він» (МЗПВ) на $3 млн.

Так, згодна з індыкатыўнай заяўкай, пададзенай у Беларускую каціровачную аўтаматызаваную сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» (БЕКАС), «Трайпл» прапануе купіць 150 тыс. простых акцый МЗПВ па Br172307 за адну акцыю. Агульны аб'ём інвестыцый «Трайпла» ў МЗПВ, такім чынам, складзе Br25 млрд 846 млн або $3 млн 30 тыс.

У цяперашні час статутны фонд ААТ «Менскі завод пеністых він» складае Br151 млрд 753,8 млн (885.120 акцый). У выпадку, калі ТАА «Трайпл» набудзе 150 тыс. акцый па заяўленым кошце, доля «Трайпла» ў МЗПВ складзе 17,03%, піша «Інтэрфакс».

У індыкатыўнай заяўцы таксама адзначана, што купля акцый пачнецца 28 лістапада бягучага года, прапанова будзе дзейнічаць 30 дзён.

ААТ «Менскі завод пеністых він» створана ў 2004 годзе на базе «Менскага завода шампанскіх він».

З 2 траўня па 15 чэрвеня 2012 года на Беларускай валютна-фондавай біржы праходзіў адкрыты продаж акцый дадатковага выпуску ААТ «Менскі завод пеністых він». Усяго было выпушчана 240 тыс. акцый намінальным коштам Br171450 беларускіх рублёў за адну акцыю. Агульны аб'ём эмісіі складаў Br41 млрд 148 млн.

За перыяд продажаў на біржы было заключана 863 здзелкі, у выніку якіх прададзена 164.704 акцыі на агульную суму Br28 млрд 238,5 млн, што склала 68,63% ад агульнага аб'ёму эмісіі.

Статутны фонд таварыства складае Br151 млрд 753,8 млн (885.120 акцый). Доля дзяржавы ў статутным фондзе - 81,39% акцый.

ТАА «Трайпл» належыць Юрыю Чыжу, вядомаму беларускаму бізнесмену. Акрамя таго, у склад актываў Ю.Чыжа ўваходзяць СЗАТ «Трайплэнерга», ТДА «Белнафтагаз», СТАА «Нафтахімтрэйдзінг», СП ТАА «Неанафта», СТАА «Варыянт», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцмелпрам», ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ГСАК «Лагойск», ЗАТ ФК «Дынама-Менск», рэстараны «У Францыска», «Гасцiны двор», магазін Tom Tailor і буцік Corneliani.

Як паведамлялася, рашэннем Савета ЕЗ, Юрыю Чыжу забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках