27 лiстапада 2024, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Дарашкевіч: Гэта нагадвае часы інквізіцыі

10
Юлія Дарашкевіч: Гэта нагадвае часы інквізіцыі

Арганізатар конкурсу «Прэс-фота Беларусі» не ўяўляе, з-за чаго канфіскаваныя ў яе фотаальбомы прызнаныя незаконнымі і падлягаюць знішчэнню.

«Сам факт таго, што лепшыя беларускія фатаграфіі трапілі пад нож, нагадвае часы інквізіцыі. Мне цяжка ўявіць сабе, каб у 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы кніжка са здымкамі фатографаў, якія друкаваліся ў газетах, агенцтвах і на сайтах, была проста знішчаная», - распавяла сайту charter97.org адзін з арганізатараў конкурсу «Прэс-фота Беларусі» Юлія Дарашкевіч.

Па словах фотажурналісткі, яна так і не змагла даведацца, з-за чаго фотаальбом быў прызнаны незаконным:

«У лісце, у якім гаворыцца аб тым, што фотаальбомы «Прэс-фота Беларусі-2011» падлягаюць знішчэнню напісана, што выходныя дадзеныя прадукцыі не адпавядаюць нейкім стандартам. Я не ведаю, што азначаюць гэтыя стандарты. Разтамажваннем альбомаў займалася спецыяльная фірма, якая выканала ўсе неабходныя працэдуры. Мы заплацілі пошліны і калі альбом афіцыйна быў растаможаны, гэта значыць, што ён легальны і ў ім не можа быць нічога такога, што не адпавядае стандартам».

На ўсе пытанні журналістцы далі нумары тэлефонаў, па якіх ніхто не адказвае:

«Я патэлефанавала намначальніка Ашмянскай мытні В. А. Данілевіч, за подпісам якога прыйшоў ліст аб знішчэнні фотаальбомаў, але ён не падымае тэлефон. Па іншых нумарах мяне «адфутбольваюць», даюць іншыя тэлефоны, на якія таксама ніхто не адказвае».

Два гады таму супрацоўнікі мытні ўжо канфіскоўвалі такія фотаальбомы, але іх вярнулі праз месяц, напісаўшы, што нічога благога ў іх не знайшлі. Адказваючы на пытанне, чаму ў гэты раз альбомы вырашылі знішчыць, Юлія Дарашкевіч адзначыла, што часы мяняюцца.

Нагадаем, 12 лістапада ў фотажурналісткі Юліі Дарашкевіч на мытным пункце «Каменны Лог» канфіскавалі 42 альбома «Прэс-фота Беларусі-2011». Сёння стала вядома, што «на падставе вынікаў праведзенай мытнай экспертызы дадзеная друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках