27 лiстапада 2024, Серада, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфіскаваныя альбомы «Прэс-фота Беларусі-2011» спаляць?

10
Канфіскаваныя альбомы «Прэс-фота Беларусі-2011» спаляць?

Гэта вынікае з афіцыйнага ліста ад намесніка начальніка Ашмянскай мытні Данілевіча.

Ліст адрасаваны беларускаму фатографу Аляксандру Васюковічу, у якога 12 лістапада і быў канфіскаваны 41 экземпляр фотаальбома. Пра змест ліста Васюкович распавёў у каментары «Еўрарадыё»:

«Гэта былі рэшткі альбомаў, якія мы вазілі па фестывалях, нашых выставах і іншых мерапрыемствах. І калі мы іх правозілі, мытня імі зацікавілася і вырашыла пакінуць сабе на экспертызу. І сёння я атрымаў ліст, у якім сказана, што яны не адпавядаюць стандартам выходных дадзеных і будуць знішчаны».

Нагадаем, што альбом быў выдадзены афіцыйна і год назад ўвезены ў Беларусь. Ці будзе Васюковіч аспрэчваць рашэнне мытні, ён пакуль не вырашыў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках