27 лiстапада 2024, Серада, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя арганізацыі патрабуюць вызвалення Бяляцкага

15
Міжнародныя арганізацыі патрабуюць вызвалення Бяляцкага

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў заклікала ўлады Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

Таксама яна патрабуе спыніць пераслед праваабарончага цэнтра «Вясна». Пра гэта гаворыцца ў заяве, з якой абсерваторыя выступіла напярэдадні гадавіны вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму, піша БелаПАН.

24 лістапада 2011 суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў Бяляцкага да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Паводле прысуду, ён павінен адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ягоная маёмасць, у тым ліку менскі офіс «Вясны», зарэгістраваныя на ягонае імя, павінна быць сканфіскаваная. 24 студзеня 2012 года Менскі гарадскі суд пакінуў гэты прысуд у дзенні, не задаволіўшы касацыйную скаргу, і 28 лютага Бяляцкі быў пераведзены ў калонію ўзмоцненага рэжыму № 2 Бабруйска.

Абсерваторыя нагадвае, што Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўні 2011 г., «і з тых часоў ён зазнаў шматлікія дысцыплінарня спагнанні з боку турэмнай адміністрацыі, якія прывялі ў тым ліку да скарачэння колькасці сродкаў, якія яму дазволена атрымліваць на свой рахунак у калоніі, адмовы ў спатканнях і ў атрыманні пасылак». Іншым зняволеным калоніі забаронена ўступаць у кантакт з Бяляцкім, што яшчэ больш ўзмацняе ягоную ізаляцыю і ўзровень псіхалагічнага ціску на яго, адзначаюць праваабаронцы.

«Варта падкрэсліць, што прысуд Алесю Бяляцкаму быў адназначна накіраваны супраць ягонай дзейнасці як праваабаронцы і супраць праваабарончага цэнтра «Вясна», і ў пачатку ліпеня 2012 года суд Партызанскага раёна Менска пацвердзіў пастанову аб канфіскацыі офіса. 17 Лістапада Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, атрымала афіцыйнае паведамленне аб тым, што 26 лістапада «Вясна» будзе выселеная з офіса, займанага ёю апошнія 12 гадоў», - гаворыцца ў заяве.

«Абсерваторыя зноў катэгарычна асуджае факты пераследу і незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага і выказвае трывогу ў сувязі з блізкім высяленнем ПЦ «Вясна», які больш за 16 гадоў надае неацэнную падтрымку ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Відавочна, што рыхтаваныя захады - гэта чарговая выяўленне бясконцай кампаніі паклёпу і пераследаў, якая вядзецца ўладамі Беларусі супраць «Вясны» на працягу апошніх гадоў», - падкрэсліваюць аўтары заявы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках