27 лiстапада 2024, Серада, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу Пачобута працягнулі яшчэ на месяц

4
Справу Пачобута працягнулі яшчэ на месяц

(абноўлена) Следства працягвалі ўжо некалькі разоў.

«Следства працягнутае для правядзення дадатковых следчых і працэсуальных дзеянняў. Для дачы аб'ектыўнай ацэнкі дзеяння абвінавачанага прызначаны шэраг лінгвістычных экспертыз», - сказаў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Сяргей Шаршаневіч.

Мера стрымання ў дачыненні да журналіста не мянялася, ён працягвае заставацца пад падпіскай аб нявыездзе.

Анджэй Пачобут паведаміў «Радыё Свабода», што на працягу ўсяго гэтага часу яго ніхто не выклікаў на допыты, так як яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са следствам.

Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», які жыве ў Гродне, арыштавалі ў чэрвені, але пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Анджэя Пачобута абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Нагадаем, падставай для абвінавачвання сталі артыкулы Пачобута на сайтах charter97.org і «Белорусский партизан». Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках