27 лiстапада 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Дашкевіч: Ганаруся мужнасцю сына (Фота, відэа)

20

74-гадовы бацька палітвязня штодня чакае сына з турмы.

Карэспандэнты «Радыё Свабода» наведалі Вячаслава Дашкевіча ў Старых Дарогах.

Улетку ён больш часу праводзіць на лецішчы. За некалькі кіламетраў ад Старых Дарог Вячаслаў Дашкевіч даглядае за садам і агародам. Зараз у асноўным чытае - на стале ляжыць кніга Васіля Якавенкі.

Пасля смерці жонкі Вольгі да Вячаслава Дашкевіча рэгулярна прыходзіць сацыяльная работніца. «Мые вокны, працірае падлогу, часам кажу ёй: «Не прыходзьце. Няма чаго Вам сёння рабіць». У яе абавязкі ўваходзіць у крамы хадзіць, але гэта я пакуль магу рабіць сам. Так што я яе не абцяжарваю», - кажа Вячаслаў Дашкевіч.

Ён па гэты дзень не ўхваляе занятак сына палітыкай. Чужым людзям Вячаслаў кажа, што ганарыцца мужнасцю Зміцера, але прызнаецца, што яму ад гэтага не лягчэй.

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы разам з яшчэ адным актывістам «Маладога фронту», Эдуардам Лобавым, у Менску 18 снежня 2010 года па абвінавачванні ў збіцці двух мужчын. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі іх арышт як прэвентыўную меру па «зачыстцы» грамадства перад выбарамі. У сакавіку 2011 года суд прызнаў Дашкевіча вінаватым, прысудзіўшы яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча палітвязнем.

Першапачаткова лідэр «Маладога фронту» адбываў пакаранне ў калоніі ў Горках (Магілёўская вобласць), затым яго перавялі ў Глыбокае (Віцебская вобласць). 28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўключаныя чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе. Дашкевіча перавялі ў мазырскую калонію № 20.

30 кастрычніка суд Мазырскага раёна зноў прызнаў Дашкевіча злосным парушальнікам рэжыму і прыняў рашэнне аб яго пераводзе ў турму.

Цяпер лідэр «Маладога фронту» - у турме ў Гродне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках