28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетка Дамоў праў чалавека патрабуе неадкладна вызваліць Бяляцкага

4
Сетка Дамоў праў чалавека патрабуе неадкладна вызваліць Бяляцкага

Сябры і партнёры Сеткі Дамоў праў чалавека звярнуліся з лістом да Лукашэнкі і генпракурора Беларусі, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы.

Сябры і партнёры Сеткі Дамоў праў чалавека выказалі сваю глыбокую занепакоенасць утрыманнем пад вартай Алеся Бяляцкага і істотным пагаршэннем гэтых умоў, піша ПЦ "Вясна".

Так, у лісце гаворыцца: «Паводле атрыманай ад нашых партнёраў інфармацыі, правы Алеся Бяляцкага на прыём наведвальнікаў і атрыманне прадуктовых перадач былі моцна абмежаваныя. Вынікам гэтых і іншых мер, прынятых супраць Алеся Бяляцкага падчас яго зняволення, з'яўляецца сур'ёзнае пагаршэнне яго здароўя. Мы хацелі б адзначыць, што апошняе пагаршэнне ўмоў утрымання Алеся Бяляцкага пад вартай адбылося адразу пасля таго, як яму споўнілася 50 гадоў. Ён атрымаў прывітанні і віншаванні ад праваабаронцаў з усяго свету, а таксама ад міжнароднай супольнасці, у тым ліку ад Камісара Еўрапейскага Звяза па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле, - усе гэтыя людзі заклікаюць да яго неадкладнага вызвалення».

Аўтары ліста заклікаюць беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, зняць усе абвінавачванні супраць яго і цалкам рэабілітаваць яго. Да моманту вызвалення забяспечыць Алесю Бяляцкаму ў поўнай меры доступ да медыцынскай дапамогі, якая яму патрэбна, і гарантаваць, што ўмовы ўтрымання ў турме не адаб'юцца на стане яго здароўя. Забяспечыць Алесю Бяляцкаму ў поўнай меры права прымаць наведвальнікаў і атрымліваць прыватную карэспандэнцыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках