Аўрал перад «Дажынкамі» у Горках выйшаў бокам (Фота)
32- 9.10.2012, 9:16
Жыхары горада працягваюць дзяліцца ўражаннямі аб выніках падрыхтоўкі да праведзеных «Дажынак».
Фотаздымкі тратуарнай пліткі, якая правалілася, ліхтарных слупоў, якія пакрывіліся, і дарожак, заваленых пяском, брудам і смеццем публікуе мясцовы сайт horki.info.
«Здаецца, настаў той момант, калі адказным асобам пара прайсціся па тых аб'ектах, якія яны прынялі перад «Дажынкамі» і паглядзець на якасць работ яшчэ раз, - піша сайт. - Страшна падумаць пра тое, што будзе з такім добраўпарадкаваннем праз год, калі праз 3 тыдні аб'екты ў такім стане».