28 лiстапада 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыэлтары нажываюцца на арэндным ажыятажы

80
Рыэлтары нажываюцца на арэндным ажыятажы

З кліентаў бяруць грошы і прапануюць ім неіснуючыя кватэры.

У рэдакцыю сайта charter97.org звярнуліся ашуканыя кліенты розных агенцтваў нерухомасці ў Менску. Па іх словах, менскія рыэлтары, карыстаючыся вялікім попытам на арэнду жылля, выкарыстоўваюць чорныя метады.

Так, яны размяшчаюць аб'явы аб здачы кватэр, істотна заніжаючы рэальны кошт арэнды. Людзі тэлефануюць па такіх аб'явах - а аказваецца, што кошт на арэнду нашмат вышэй. А кліентам, якія загадзя плацяць па 500.000 рублёў за дапамогу ў пошуку кватэры, даюць непрацуючыя нумары тэлефонаў гаспадароў кватэр ці нумары людзей, якія наогул не маюць дачынення да здачы жылля.

Расказвае жыхар Гродна Алег Рагоўскі, які вырашыў зняць кватэру ў Менску:

«Перад тым, як зняць жыллё, я патэлефанаваў у агенцтва «Рыэлцібел». У іх у базе была 1-пакаёвая кватэра на вуліцы Гікала з усім неабходным для пражывання. Кошт - 200 даляраў. Але па тэлефоне мне сказалі, што кватэра ўжо здадзена. Я пацікавіўся, ці ёсць у іх падобныя варыянты. Дама ласкавым тонам адказала: «прыязджайце да нас у офіс, што-небудзь знойдзем, кансультацый па тэлефоне мы не даем. Паслуга каштуе 500 000 рублёў».

«Я прыехаў з Гродна ў Менск, у офіс гэтай арганізацыі. Заплаціў расейскімі рублямі, так як беларускіх не было, - кажа мужчына. - Хадзіў да іх тры дні, кватэру, натуральна, мне па маім патрабаванням так і не знайшлі. Прапаноўвалі прыйсці ў тры гадзіны дня - маўляў, будзе нейкае абнаўленне інфармацыі. У 3 гадзіны мне прапанавалі 1-пакаёвыя кватэры ў раёне 300-350 даляраў. Праз 2 гадзіны я зноў да іх зайшоў. Але перад гэтым, расчараваўшыся, пайшоў у інтэрнэт-клуб праглядзець сайты з нерухомасцю. І ўбачыў масу аб'яў гэтага агенцтва з таннымі прапановамі. Мяне, натуральна, гэта ўзвар'явала».

«Я выпісаў кватэры за 200-220 даляраў (каля 10 штук). Затым патэлефанаваў у агенцтва і пацікавіўся, ці ёсць кватэра на Харкаўскай за 200 даляраў. Мне адказалі, што ёсць і што трэба прыйсці ў агенцтва, - распавядае Алег Рагоўскі. - Я прыйшоў, агент, вядома, здагадалася, што гэта я тэлефанаваў, і кватэры, натуральна, не было. Я зайшоў у кабінет начальніцы аддзела і прад'явіў прэтэнзіі, што ў Інтэрнэце адна інфармацыя, а агенцтва мне падае зусім іншую - і па коштах, і па наяўнасці жылля. Начальніца заявіла, што агенцтва не мадэруе свае аб'явы і таму яны тут не пры чым. Кнігу скаргаў мне не далі, сказалі, што няма дырэктара. Пасля таго, як я паабяцаў напісаць скаргу ў Мінюст, мне аддалі мае 500.000 рублёў. Аднак, нерваў я патраціў значна больш».

Падобная сітуацыя адбылася і з менчанкай Янай Харужай:

«У Інтэрнэце мы знайшлі шмат танных прапаноў кватэр, але ўсе здаваліся праз агенцтва. Вырашылі звярнуцца, таму што выйсця зусім не было, трэба было кудысьці з'ехаць. Выбралі агенцтва «Арэнда і продаж». Патэлефанавалі, спыталі, ці здаюць яны такія кватэры. Яны адказалі, што здаюць, але для гэтага нам трэба прыехаць да іх і заключыць дамову для далейшай працы».

«Мы прыехалі, заключылі з імі дамову, заплацілі 500.000 рублёў, на што наш агент выпісала нам некалькі кватэр. Сказала, каб мы патэлефанавалі на гэтыя нумары да вечара. На наступны дзень мы дамовіліся з адной гаспадыняй прыехаць, паглядзець кватэру. Калі мы прыйшлі, гаспадыня сказала, што ўжо здала гэтую кватэру. І так працягвалася некалькі дзён», - кажа жанчына.

«Потым агент давала нумары кватэр, якіх нават не існуе, альбо якія ніколі не здаваліся і не здаюцца. У іншых выпадках тэлефоны выключаныя, заблакаваныя або кватэры ўжо былі здадзены. Вось так прайшоў месяц. За гэты час мы з'ездзілі ўсяго толькі на 2 кватэры, адна з якіх была прытон, а ў іншую нас наогул не пусцілі!»- скардзіцца менчанка.

«Калі скончыўся тэрмін дзеяння дамовы, патэлефанавалі агенту, папярэдзілі, што мы будзем скардзіцца ў Камітэт па абароне праў спажыўцоў. У адказ яна пачала крычаць, што яна ўсё рабіла па дамове: нам тэлефанавала, тэлефоны давала і г.д. Сказала, што мы самі вінаватыя, што не можам засяліцца! Дала 7 нумароў, з якіх 3 не адказвалі альбо былі недаступныя цэлы дзень. А па астатніх прапановах кошты былі завоблачныя! Будзем адстойваць свае правы і грошы», - кажа жанчына.

Кліенты, ашуканыя рыэлтарамі, аб'ядналіся ў групе ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках