Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па «выбарах» у Беларусі
3- 26.10.2012, 11:28
Еўрапарламент на сесіі ў Страсбургу 26 кастрычніка абмяркоўвае «парламенцкія выбары» у Беларусі.
Па выніках дыскусіі плануецца прыняць рэзалюцыю, перадае БелаПАН.
Чакаецца таксама, што сёння Еўрапарламент назаве лаўрэата прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
У шорт-ліст кандыдатаў уваходзіць асуджаны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.