27 лiстапада 2024, Серада, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч бярэ валютныя патокі пад свой кантроль

18
Мясніковіч бярэ валютныя патокі пад свой кантроль

Прэм'ер-міністр будзе асабіста кіраваць пастаянна дзеючай камісіяй па развіцці экспарту і ўдасканаленні работы замежнай тавараправоднай сеткі.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, адпаведнае даручэнне Мясніковіч зрабіў 16 кастрычніка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, прызнаўшы працу міністэрства гандлю па каардынацыі развіцця тавараправоднай сеткі недастатковай.

«Кіраўнік урада заявіў, што сёння пытанні барацьбы за рынкі сыравіны і за рынкі продажаў выходзяць за межы эканамічных катэгорый і з'яўляюцца элементамі нацыянальнай бяспекі», - сказана ў паведамленні.

Прэм'ер таксама заклапочаны непразрыстасцю экспартных фінансавых патокаў і падкрэслівае актуальнасць гэтага пытання. «Тое, што шэраг гандлёвых і фінансавых патокаў недастаткова празрыстыя - гэта таксама факт. Праца, замежных тавараправодных сетак, якая ў нас склалася, не выключае пэўных злоўжыванняў, недагляду для бюджэту і эканомікі суб'ектаў гаспадарання. Пытанне досыць актуальнае», - сказаў Мясніковіч, адзначыўшы , што праверкі выяўляюць факты фарміравання прыбытку за межамі краіны.

Як паведамлялася, у жніўні сальда знешняга гандлю Беларусі перайшло ў адмоўную плоскасць і склала $79,3 млн супраць прафіцыту на $394 млн у ліпені і $588 млн у чэрвені. За 8 месяцаў гэтага года дадатнае сальда знешнегандлёвага балансу Беларусі ў студзені-жніўні 2012 года склала $3 млрд 814 млн супраць адмоўнага сальда ў памеры $1 млрд 312,4 млн за аналагічны перыяд 2011 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках