28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неплацельшчыкаў прымусілі прыбіраць вуліцы

19
Неплацельшчыкаў прымусілі прыбіраць вуліцы

У двух раёнах Менска даўжнікам уручылі венікі.

У Завадскім і Кастрычніцкім раёне Менска грамадзянам, у якіх ёсць запазычанасць па аплаце за камунальныя паслугі, прапанавалі нетрадыцыйны варыянт разліку з абавязкамі. Неплацельшчыкаў адправілі прыбіраць вуліцы, піша «Інтэрфакс».

- У Завадскім раёне ў суботніку прынялі ўдзел 15 чалавек, - паведаміла прэс-афіцэр Завадскога РУУС Тамара Рулінская. - Пры падтрымцы раённага ЖРЭА ўсіх іх забяспечылі неабходным інвентаром і даставілі да месца правядзення мерапрыемства. Неплацельшчыкі наводзілі парадак у адным з двароў па вуліцы Убарэвіча.

- Аналагічнае мерапрыемства прайшло і ў Кастрычніцкім раёне сталіцы, - дадае прэс-афіцэр мясцовага РУУС Антон Санкевіч. - Паркавую зону ў раёне Лошыцкага ўрочышча прыбіралі 22 чалавекі.

Раённыя ўлады, мяркуючы па ўсім, даўжнікам па аплаце паслуг ЖКГ прапанавалі варыянт, ад якога немагчыма адмовіцца. Таму як у адваротным выпадку стаўленне да іх было б куды менш памяркоўным, чым цяпер. Дарэчы, па дадзеных генеральнага дырэктара ДВА «Менская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка» Уладзімір Рэентовіча, за дзевяць месяцаў 2012 года ў сталіцы пазбавіліся свайго жылля дзевяць сем'яў такіх вось неплацельшчыкаў. Прычым, насельнікі двух кватэр выселеныя без прадастаўлення іншай жылплошчы да сваякоў, астатнія пераехалі ў меншыя памяшканні. Акрамя таго, у студзені-верасні пададзена 67 пазоўных заяў на высяленне, у ходзе пасяджэння суда па іх грамадзяне выказалі жаданне пагасіць запазычанасць.

У Менску 2,6 адсотка кватэранаймальнікаў запазычылі камунальнікам за паўгода і больш. За дзевяць месяцаў бягучага года дзевяць сем'яў сталічных неплацельшчыкаў былі выселеныя з кватэр, прычым дзве сям'і - без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках