28 лiстапада 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёс «Камунаркі» вырашыцца 26 кастрычніка

18
Лёс «Камунаркі» вырашыцца 26 кастрычніка

Пазачарговы агульны сход акцыянераў СААТ «Камунарка» пройдзе 26 кастрычніка, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прадпрыемства.

У паведамленні ўказана, што ў парадак сходу ўнесена два пытанні: «Аб унясенні змяненняў у статут СААТ «Камунарка» і «Аб абранні складу назіральнага савета». Дата правядзення аналагічнага сходу на СП ААТ «Спартак» пакуль не прызначаная, перадае «Інтэрфакс».

Як паведамлялася, у верасні на абодвух прадпрыемствах прайшлі пазачарговыя сходы акцыянераў, на якіх чакалася прыняцце рашэнняў аб выпуску дадатковай эмісіі акцый у карысць дзяржавы. Раней акцыянеры неаднаразова адхілялі адпаведныя прапановы дзяржавы, як акцыянера.

Да гэтага, па інфармацыі эксперта фондавага рынку, які сачыў за развіццём сітуацыі на гэтых кандытарскіх прадпрыемствах, Менгарвыканкам і Гомельскі аблвыканкам спрабавалі правесці скупку акцый у мінарытарыяў-фізічных асоб «Камунаркі» і «Спартака». Між тым, мінарытарыі рэзка павялічылі кошт продажу сваіх акцый.

Эксперт таксама адзначыў, што судовыя разгляды з акцыямі «Камунаркі» праведзеныя па пазове Менгарвыканкама, які ў пачатку гэтага года падаў у суд на 200 акцыянераў, якія прадалі акцыі стратэгічнаму інвестару. Падставай для пазову стаў указ прэзідэнта, згодна з якім пераважнае права на куплю 25% акцый прадпрыемстваў харчовай галіны мае мясцовая ўлада. Між тым, само СААТ «Камунарка», да выхаду ўказа, выкупіла на свой баланс у акцыянераў-фізічных асоб акцыі з мэтай іх наступнага продажу структуры Новікава. У сувязі з гэтай сітуацыяй, мінарытарыі, незадаволеныя судовымі пазовамі ў свой адрас, пры падтрымцы прафсаюзаў напісалі зварот да Лукашэнкі ў надзеі, што ён разбярэцца ў сітуацыі. Між тым, паводле рашэння суда акцыі былі спісаны з балансу «Камунаркі» і перададзеныя дзяржаве.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу запатрабаваў да канца кастрычніка павялічыць долю ў СААТ «Камунарка» да 57%, у СП ААТ «Спартак» - да 60%. У цяперашні час дзяржаўная доля ў «Камунарцы» складае 22%, у «Спартаку» - 13,09%. Асноўным акцыянерам абодвух АТ з'яўляецца амерыканскі бізнэсмэн беларускага паходжання Марат Новікаў, які кантралюе ў «Спартаку» 54% акцый, у «Камунарцы» - 34% акцый.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках