27 лiстапада 2024, Серада, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцы латарэй «Спортлато» абвясцілі страйк

86
Прадаўцы латарэй «Спортлато» абвясцілі страйк

Кіраўніцтва РУП «Нацыянальныя спартовыя латарэі» адмовілася заплаціць рэалізатарам ў Брэсце надбаўку за працу ў халодны час года.

У знак пратэсту працаўнікі заявілі, што 31 студзеня не выйдуць на працу. Пра гэта Praca-by.info паведамілі ў прафсаюзе РЭП.

Як распавяла адна з працаўніц, сябра прафсаюза РЭП Вольга, рэалізатары латарэй «Спортлато» атрымліваюць 10 адсоткаў ад выручкі за прададзеныя білеты ў якасці аплаты працы і яшчэ 20 адсоткаў на працягу трох зімовых месяцаў за працу ў халодны час года.

- Раней нам абяцалі плаціць надбаўку за холад на працягу трох месяцаў, то бок, за снежань, студзень, люты, - кажа Вольга. - Аднак учора брыгадзір сказаў, што за навагодні наклад, за які мы атрымалі самую вялікую выручку, не заплацяць. А толькі за 360-ы наклад, які мы рэалізуем ў другой палове студзеня і ў лютым. Таму мы вырашылі заўтра не выходзіць на працу. Мы і так працуем і ў дождж, і ў снег. І сядзім на адсотку, стабільнага заробку ў нас няма. Мы спадзяваліся атрымаць хоць якую капейчыну за рэалізацыю навагодніх латарэй, таму што, вядома, навагодні тыраж разыходзіцца лепей за іншыя.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках