27 лiстапада 2024, Серада, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускі Рух» выступае за актыўны байкот выбараў

20

Арганізацыйны камітэт па стварэнні партыі «Беларускі Рух» выказаўся за байкот выбараў у «палату прадстаўнікоў».

У яго ўваходзяць грамадзкія дзеячы Вацлаў Арэшка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Юрый Хадыка і іншыя, перадае «Радыё Свабода».

Пад словам «байкот» прадстаўнікі «Беларускага Руху» разумеюць наступнае: «актыўны ўдзел разам з камітэтамі Народных сходаў і іншымі адказнымі палітычнымі сіламі ў кампаніі актыўнага байкоту фальшывых выбараў; зварот да стыхійных пратэстных груп грамадзянаў з прапановай кампаніі «Пратэст праз байкот»; удзел у назіранні, падтрымка грамадскай кампаніі «За справядлівыя выбары», паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Гэтую пазіцыю разам з аргкамітэтам падтрымліваюць і менскія актывісты стваранай партыі, якія ўдзельнічалі ў паседжанні аргкамітэта.

Выступоўцы падкрэслілі, што наяўнасць палітычных зняволеных у краіне сведчыць аб тым, што ўлады не збіраюцца праводзіць нават часткова вольных выбараў.

Сваю пазіцыю з нагоды гэтых выбараў напярэдадні агучыла і «кааліцыя шасці», у якую ўваходзяць партыі - АГП, БНФ, «Справядлівы свет», аргкамітэт па стварэнні партыі БХД, а таксама рух «За свабоду» і грамадзянская кампанія «Гавары праўду». Яны гатовыя ўдзельнічаць у выбарах толькі пры ўмовах вызвалення палітвязняў, зменаў у выбарчым заканадаўстве і практыкі яго прымянення.

Выбары ў «палату прадстаўнікоў» запланаваныя на верасень 2012 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках