27 лiстапада 2024, Серада, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Малчанаў зноў арыштаваны

10
Палітвязень Малчанаў зноў арыштаваны

Яго затрымалі ў Жодзіна па падазрэнні ў крадзяжы металалому ў мінулую пятніцу.

Зараз былы палітвязень, фігурант справы 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА, піша «Наша Ніва».

Аляксандра затрымалі на тэрыторыі кавальскага завода ў Жодзіна. «Гэтае памілаванне нічога не значыць, - кажа маці Малчанава Галіна Андрэеўна. - Ніхто не хацеў яго браць на працу. Саша пайшоў на курсы прадпрымальніцтва, а таксама кіроўцаў грузавікоў. Хацеў зарэгістравацца як ІП».

«Пакуль працы не было, ён разам з сябрам ездзіў па розных звалках, дзе шукаў металалом каб потым здаць. Не ведаю, як ён трапіў на ахоўную тэрыторыю завода. Праваахоўнікі кажуць, што ён скраў металалому на суму 450 тысяч рублёў».

Аляксандр Малчанаў быў тым чалавек, які ўвечары 19 снежня 2010 года змясціў бел-чырвона-белы сцяг на будынку КДБ. Быў асуджаны на 3 гады турмы, але памілаваны Лукашэнкам у верасні. Лістоў на імя Лукашэнкі не пісаў. «Я не магу звяртацца да чалавека, якога не лічу прэзідэнтам», - казаў Малчанаў.

Пасля вызвалення праблемы ў яго не спыніліся. Некаторы час ён сядзеў у ІЧУ Барысава па падазрэнні ў заліванні фарбай дзяржаўных чырвона-зялёных сцягоў. Але тады віну хлопца даказаць не атрымалася.

Вядома, што сябрам Малчанава тэлефануюць з міліцыі, каб тыя далі паказанні па справе з металаломам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках