28 лiстапада 2024, Чацвер, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаўніцкі падатак для прадпрымальнікаў

94
Рабаўніцкі падатак для прадпрымальнікаў

У Беларусі разглядаецца пытанне аб павелічэнні ставак адзінага падатку для прадпрымальнікаў.

Пра гэта паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Міхаіл Расолька.

Ён растлумачыў, што Падатковы кодэкс усталёўвае базавыя стаўкі адзінага падатку, а ўжо канкрэтныя стаўкі для кожнага асобнага рэгіёну вызначаюць абласныя саветы і Менскі гарадскі савет.

«Калі такія рашэнні будуць прынятыя, вядома, стаўкі будуць павышаныя. Дадзенае пытанне зараз разглядаецца, падатковыя органы правялі адпаведныя разлікі, аналіз прыбытковасці відаў дзейнасці і прапановы па змене ставак ўносяцца ў адпаведныя саветы», - сказаў Расолька.

Пры кожным аблвыканкаме створаная камісія па разглядзе гэтых пытанняў. У склад такіх камісій уваходзяць як прадстаўнікі аблвыканкамаў, падатковых органаў, так і прадстаўнікі прадпрымальніцкіх структур.

Міхаіл Расолька паведаміў, што базавыя стаўкі не мяняліся з 2010 года. «Таму я думаю, што яны будуць змененыя, але ў якім памеры - вызначыць кожная канкрэтная вобласць», - сказаў ён.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, стаўку адзінага падатку для прадпрымальнікаў плануецца павялічыць у 2,5 - 3 разы. Пра гэта паведаміў старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч.

- Па маёй інфармацыі, у аблвыканкамы з Міністэрства па падатках і зборах прыйшлі новыя стаўкі адзінага падатку. І гэтыя стаўкі плануецца павысіць у 2,5-3 разы. Але адкуль ўлады ўзялі, што ў ІП настолькі ж выраслі прыбыткі, каб плаціць такі падатак? - заявіў Змітровіч.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках