28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыі метро «Плошча Перамогі» распылілі пярцовы газ

18

Гэта адбылося ўвечары 12 студзеня ў вагоне метро.

Газ распылілі перад тым, як дзверы цягніка, які рухаўся ў напрамку «Уручча», зачыніліся. Надзвычайнае здарэнне адбылося каля 20.40. Пры гэтым у вагоне было даволі шмат людзей, паведамляе TUT.by.

Дзверы адчыніліся паўторна. Людзі выбеглі на платформу. Нехта спрабаваў прыйсці ў сябе на платформе, шматлікія накіраваліся да эскалатараў. Па словах відавочцы, машыніст падбег да вагона, паглядзеў, ці ўсё ў парадку, потым вярнуўся на сваё месца і цягнік паехаў далей. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Нагадаем, што 19 снежня 2011 года невядомы распыліў пярцовы газ у рэдакцыі газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках