6 лiстапада 2024, Серада, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст прыпыніў працэс рэгістрацыі БХД

6
Мінюст прыпыніў працэс рэгістрацыі БХД

Міністэрства юстыцыі на месяц прыпыняе працэс рэгістрацыі партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя».

Аб гэтым паведамляецца ў лісце, які прыйшоў 11 студзеня з Мінюста ў аргкамітэтпа стварэння партыі, пішуць «Беларускія навіны».

У БХД факт прыпынення працэсу рэгістрацыі партыі і ўзмоцнены ў апошнія дні ціск на яе заснавальнікаў і актывістаў звязваюць ў адзінае цэлае. Гэтай тэме будзе прысвечаная прэс-канферэнцыі кіраўнікоў БХД Віталя Рымашэўскага і Дзяніса Садоўскага, якая пройдзе 13 студзеня ў 11.00 у офісе Партыі БНФ.

Нагадаем, гэта ўжо чацвёртая спроба БХД афіцыйна зарэгістраваць партыю. Усе разы па розных прычынах Міністэрства юстыцыі адмаўляла партыі ў рэгістрацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках