27 лiстапада 2024, Серада, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску падаражэе 10 верасня

37
Праезд у Менску падаражэе 10 верасня

Падаражання праезду ў грамадскім транспарце Менска можна чакаць ужо 10 верасня гэтага года.

Пра гэта паведамілі interfax.by у ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Рашэнне Менгарвыканкама аб тарыфах на праезд у грамадскім транспарце ўжо падрыхтаванае і ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Кошт квітка на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, метро павысіцца на Br50, распавяла начальніца планава-камерцыйнага аддзела арганізацыі Вольга Лось.

Такім чынам, талончык - падобна, ужо з 10 верасня - будзе каштаваць Br950. Пры продажы кіроўцам - Br1 100. Кошт адной паездкі ў экспрэсным аўтобусе складзе Br1 400.

Праязны на адзін від транспарту на месяц абыйдзецца ў Br37 450, на паўмесяцы - у Br19 700, на дэкаду - Br13 150.

На два віды транспарту - Br50 000, Br26 350 і Br17 550, адпаведна.

На тры - Br59 650, Br31 400, Br20 950.

На чатыры - Br67 450, Br35 500, Br23 650.

Праязны на месяц на аўтобусы экспрэсных маршрутаў будзе каштаваць Br50 350, на паўмесяцы - Br26 500, на дэкаду - Br17 650.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках