27 лiстапада 2024, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах затрыманы каардынатар Народнага сходу

9
У Баранавічах затрыманы каардынатар Народнага сходу

Баранавіцкага каардынатара Народнага сходу Віктара Мезяка затрымалі ў 11.30, калі ён клеіў улёткі аб Народным сходзе на дошку абвестак.

Да Мезяка падышоў міліцыянт, сказаў, што ім трэба праехаць у аддзяленне, і выклікаў міліцэйскую машыну, паведамляе «Радыё Свабода».

«Цяпер стаім з міліцыянтам ў двары жылога мікрараёна на Паркавай і чакаем машыну. Павязуць у пастарунак за тое, што я ляпіў абвесткі на рэкламную тумбу», - заявіў Віктар Мязяк.

Гэта ўжо трэцяе затрыманне за Народны сход у Баранавічах. 22 верасня на 525 тысячаў аштрафавалі актывіста Сяргея Аўчыннікава, які раздаваў улёткі ля авіярамонтнага завода.

А 29 верасня за ўлёткі Народнага сходу быў затрыманы Віктар Цяпін.

Народны сход запланаваны ў Менску і рэгіёнах на 8 кастрычніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках