27 лiстапада 2024, Серада, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС пагражае «Усходняму партнёрству»

46
Беларускі МЗС пагражае «Усходняму партнёрству»

Беларусь можа наогул адмовіцца ад удзелу ў саміце «Усходняе партнёрства» 29-30 верасня ў Варшаве.

Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

- Калі статус і фармат удзелу Віктара Гайсёнка як кіраўніка беларускай дэлегацыі будуць якім-небудзь чынам абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства», - заявіў Андрэй Савіных, адрэагаваўшы, такім чынам, на публікацыю польскага агенцтва друку . - Мы звярнулі ўвагу на публікацыю польскага агенцтва друку са спасылкай на словы прэс-сакратара МЗС Польшчы аб намеры вызначыць форму ўдзелу беларускай дэлегацыі ў саміце «Усходняга партнёрства».

На думку МЗС любы ўдзельнік партнёрства валодае суверэнным правам самастойна вызначаць узровень і персанальны склад ўдзелу на мерапрыемствах форуму.

- Беларускі бок належным чынам прызначыў сваім прадстаўніком на саміт у Варшаве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. Калі статус і фармат удзелу Віктара Гайсёнка як кіраўніка беларускай дэлегацыі будуць якім-небудзь чынам абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце, - адзначыў Андрэй Савіных. - З юрыдычнага пункту гледжання ўсе дакументы саміту, прынятыя без згоды кіраўніка беларускай дэлегацыі, не будуць легітымныя.

Нагадаем, што напярэдадні прэс-аташэ МЗС Польшчы Марцін Басацкі заявіў, што абмеркаванне адносна таго, каб Беларусь на саміце прадстаўляў не міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, а амбасадар Віктар Гайсёнак «яшчэ працягваецца», паведамляе рэсурс wp.pl.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках