27 лiстапада 2024, Серада, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Майра Мора сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці

3
Амбасадар Майра Мора сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці

У Мінску адбылася сустрэча з прадстаўнікамі нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Сёння, 26 верасня, напярэдадні Варшаўскага саміта Усходняга партнёрства амбасадар Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, сустрэлася з беларускімі ўдзельнікамі нацыяльнальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каб абмеркаваць парадак дня і арганізацыйныя аспекты саміта.

Сённяшняя сустрэча - адна з шэрагу сустрэч, якія праходзяць у краінах Усходняга партнёрства і правядзенне якіх ініцыяванае камісарам Штэфанам Фюле, каб удзельнікі маглі падрыхтавацца да саміта і імпрэзаў, што будуць яму спадарожнічаць.

Амбасадар Мора прывітала ўдзельнікаў. "Сустрэча ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы - гэта новы крок у развіцці ініцыятывы Усходняе партнёрства," сказала яна. "Моцнае партнёрства з грамадзянскай супольнасцю, што мае на мэце пабудову глыбокай і ўстойлівай дэмакратыі, будзе выбітнай часткай парадку дня саміта. Мы будзем узмацняць ролю Форума грамадзянскай супольнасці і праз падтрымку нацыянальных платформаў, і праз заснаванне Праграмы для грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі суседства і Еўрапейскага фонда падтрымкі дэмакратыі," адзначыла амбасадар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках