18 траўня 2024, Субота, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Free Belarus Now заклікае да байкоту «эмісараў апошняй дыктатуры Еўропы»

10
Free Belarus Now заклікае да байкоту «эмісараў апошняй дыктатуры Еўропы»

Кампанія Free Belarus Now! выступіла з заявай адносна палітыкі Еўразвяза ў дачыненні да беларускага рэжыму.

«Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў знік падчас этапавання ў калонію ў Бабруйску. Ягонае цяперашняе месцазнаходжанне невядомае.

Саннікава перавялі без папярэдняга папярэджання з наваполацкай калоніі 20 верасня, і з тых часоў яго не бачылі. Адвакатка кандыдата ў прэзідэнты даведалася аб пераводзе толькі 21 верасня, калі яна патэлефанавала ў калонію з просьбай аб наведванні. Калі яна папрасіла аб магчымасці сустрэцца з Саннікавым ў Бабруйску, ёй сказалі, што ён яшчэ не прыбыў, і што яго чакаюць там не раней за вечар 24 верасня.

Зміцер Дашкевіч, лідэр «Маладога Фронту», моладзевай дэмакратычнай арганізацыі, таксама знік. Ідзе адзінаццаты дзень галадоўкі Дашкевіча. Ён пратэстуе супраць неналежнага абыходжання з ім персаналу турмы. У яго слабое здароўе, і перавод падвяргае яго непатрэбнай рызыцы.

Мяркуючы па нядаўніх паведамленнях іншых палітвязняў аб ўзмоцненым ціску, які на іх аказваюць з мэтай прымусіць іх падпісаць прызнанне віны і просьбы аб памілаванні, ёсць сур'ёзныя асцярогі наконт іхняй бяспекі.

Мы патрабуем, каб рэжым Лукашэнкі неадкладна падаў адвакатам Андрэя Саннікава і Зміцера Дашкевіча інфармацыю аб іхнім месцазнаходжанні, і магчымасць сустрэчы з палітвязнямі, каб пераканацца, што з імі ўсё добра.

Гэтыя апошнія падзеі маюць месца за тыдзень да ўдзелу высокапастаўленых прадстаўнікоў Беларусі ў саміце Еўрапейскага партнёрства ў Варшаве.

Нядаўна Лукашэнка абяцаў міністру замежных справаў Балгарыі Мікалаю Младзенаву, што ўсе палітвязні ў Беларусі будуць вызваленыя да канца верасня, і што ўлады ўступяць у дыялог з апазіцыяй. Гэта былі ілжывыя абяцанні. Дзеянні Лукашэнкі яшчэ раз даказваюць, што яму нельга верыць. Лукашэнка працягвае парушаць правы чалавека, у той жа час, даючы абяцанні Еўропе, якія ён не збіраецца выконваць.

Мы задаем пытанне: як еўрапейскія міністры могуць уступаць у дыялог з рэжымам, які праявіў такую абуральную непавагу да правоў сваіх грамадзянаў?

Мы заклікаем усіх удзельнікаў саміту Усходняга парнерства байкатаваць любы дыялог з беларускімі ўдзельнікамі. Мы патрабуем ад іх не ўступаць у кантакты з эмісарамі апошняй дыктатуры Еўропы», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках