27 лiстапада 2024, Серада, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі транш крэдыту ЕўрАзЭС пад пытаннем

27
Другі транш крэдыту ЕўрАзЭС пад пытаннем

Развіццё супрацоўніцтва Еўразійскага банка развіцця з Беларуссю будзе залежаць ад сітуацыі на валютным рынку.

Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік дырэктар па карпаратыўным фінансаванні Еўразійскага банка развіцця Дзмітрый Красільнікаў, перадае БелТА.

Прадстаўнік ЕАБР адзначыў, што банк прыняў удзел у рэалізацыі першага шэрагу праектаў у Беларусі, у тым ліку ў галіне энергаэфектыўнасці, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, сельскай гаспадаркі. Агульны памер інвестыцыйнага партфеля па беларускіх праектах ацэньваецца ў $250 млн.

Па словах Дзмітрыя Красільнікава, далейшае развіццё партнёрства банка з Беларуссю будзе залежаць ад эканамічнай сітуацыі ў краіне. Пакуль ЕАБР не можа вызначыць дакладную стратэгію ўзаемадзеяння з Беларуссю. «Банкі, якім мы даем грошы, не могуць нармальна развівацца ў сітуацыі, якая склалася, а бізнес не можа іх засвойваць», - сказаў Дзмітрый Красільнікаў. У той жа час, па ягоных словах, у выпадку стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку пашырэнне партнёрства з Беларуссю магчымае. Еўразійскі банк развіцця з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацый, заснаванай у студзені 2006 года. Статутны капітал ЕАБР перавышае $1,5 млрд. Дзяржаўнымі удзельнікамі банка выступаюць Расея, Беларусь, Казахстан, Таджыкістан і Арменія.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках