27 лiстапада 2024, Серада, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер прапанаваў пахаваць луканоміку

129
Віцэ-прэм'ер прапанаваў пахаваць луканоміку

Віцэ-прэм'ер урада Беларусі Сяргей Румас прапанаваў адмовіцца ад усяго, чым ганарыцца так званая луканоміка.

«Пасля выхаду на адзіны курс для падтрымання ўстойлівасці (беларускага рубля) важна забяспечыць ягоную ўстойлівасць ў доўгатэрміновай перспектыве. Для гэтага прыйдзецца выключыць механізм эмісійнай падтрымкі высокіх тэмпаў эканамічнага росту, выкарыстоўваць больш гнуткі механізм рэгулявання абменнага курсу, жорсткія меры грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі», - заявіў С. Румас у аўторак на пасяджэнні Савета міністраў.

Пры гэтым ён не назваў меркаваных тэрмінаў уніфікацыі абменнага курсу і механізмаў, якія для гэтага будуць выкарыстоўвацца.

Аднак ён дадаў, што пасля забеспячэння выхаду на адзіны курс «вымушанай мерай будзе павышэнне на кароткачасовы перыяд ставак Нацбанка, у тым ліку стаўкі рэфінансавання і ставак, якія з'яўляюцца прыладамі для падтрымання ліквіднасці».

У ліку неабходных наступных мер ён таксама назваў рэкапіталізацыю дзяржбанкаў.

На ягоную думку, адкладзены попыт насельніцтва на замежную валюту магчыма будзе пераадолець за кошт наступнага ўзмацнення жорсткасці манетарнай і бюджэтнай палітыкі. «Павышаны попыт на валюту (сярод насельніцтва) пасля выхаду на адзіны курс павінен весці за сабой неадкладныя меры жорсткага рэгулявання грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі», - сказаў віцэ-прэм'ер.

С. Румас таксама падкрэсліў, што «паўната рэалізацыі гэтых мер у значнай ступені вызначыць поспех стратэгіі выхаду на адзіны абменны курс, павысіць давер да банкаўскай сістэмы і забяспечыць прыток сродкаў насельніцтва, якія павінныя стаць крыніцай фінансавання эканомікі на пазаэмісійнай аснове».

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках