27 лiстапада 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр эканомікі не ведае рэальных курсаў чорнага рынку

17
Міністр эканомікі не ведае рэальных курсаў чорнага рынку

Беларускія ўлады публічна прызналі, што ў краіне дзейнічаюць па меншай меры тры курсы беларускага рубля да даляра.

«На сённяшні дзень мы маем тры курсы. Гэта Br5 тыс. - курс Нацбанка, Br6, 2 тыс. - ценявы наяўны курс і Br6, 8 тыс. - ценявы безнаяўны курс», - паведаміў міністр эканомікі М. Снапкоў на пасяджэнні Савета Міністраў.

Па ягоных словах, у такіх умовах беларускія суб'екты гаспадарання вымушаныя адкладаць паступленне валютнай выручкі ад экспарту, каб не ажыццяўляць абавязковы продаж яе часткі Нацбанку па нявыгадным курсе, а таксама імкнуцца наогул сыходзіць ад разлікаў у замежнай валюце.

Варта адзначыць, што міністр выкарыстаў некалькі састарэлыя дадзеныя: ценявы наяўны курс даляра на сённяшні дзень ужо пераваліў за 6,5 тыс. рублёў. Так званы «ценявы безнаяўны» курс яшчэ на мінулым тыдні сарваўся з наседжаных 7000-7200 на фоне узмоцненых чутак пра будучую паўторную дэвальвацыю, піша АФН.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках