6 лiстапада 2024, Серада, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пільныя чыноўнікі забаранілі канцэрт Neuro Dubel

29
Пільныя чыноўнікі забаранілі канцэрт Neuro Dubel

Арганізатары сольнага канцэрту гурта Neuro Dubel у менскім The Loft-Cafe вымушаныя паведаміць, што мерапрыемства 19 жніўня не адбудзецца.

Пра тое, што канцэрт Neuro Dubel можа не адбыцца, было вядома яшчэ на мінулым тыдні. Тады кіраўніцтва клуба было выкліканае ў адміністрацыю Савецкага раёна, перадае music.fromby.net.

Па неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнікі параілі «падумаць» наконт правядзення мерапрыемства 19 жніўня. Пасля гэтага The Loft-Cafe вымушанае было адмовіць арганізатарам канцэрту Neuro Dubel. «Мы не пакідалі надзеі перанесці канцэрт у іншы клуб. Звярнуліся яшчэ ў тры менскіх клуба, але ўсе пасля ваганняў таксама нам адмовілі. Крыўдзіцца на кіраўнікоў пляцовак мы не можам, зразумела, што ім не патрэбныя праблемы», - кажа арганізатар Павел Кашырын.

«Мне б хацелася даведацца за што мы заслужылі такое стаўленне. Хто нам можа растлумачыць гэта?», - рытарычна пытаецца лідэр Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч. Музыка кажа, што такое развіццё падзеяў ён ужо даўно прагназаваў, але ўсё роўна навіна ўвяла яго ў стан прыгнечанасці. «Кожны раз чакаеш, што нешта зменіцца, але ўсё, як звычайна. Адчуванне жахлівай адзіноты, настолькі ўсё змрочна выглядае». Аляксандр лічыць, што з усіх фігурантаў «чорнага спісу» найбольш моцна б'юць па ягоным гурце: «Астатнія музыкі хоць бы маюць выхад на іншыя гарады і краіны, а мы заўсёды ставілі на Менск, дзе нам выступаць не даюць. Добра было б, каб усе, каго тычыцца забароны, сабраліся разам, а не ваявалі ў адзіночку. Падтрымалі б адзін аднаго, выцягвалі б адзін аднаго на фестывалі, выкарыстоўвалі б свае сувязі для агульнай справы. Магчыма тады б прайшла гэтая неадольная туга...».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках