27 лiстапада 2024, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаю Статкевічу - 55

85
Мікалаю Статкевічу - 55

Сёння палітвязню, кандыдату на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу споўнілася 55 гадоў.

Яго пакаралі зняволеннем на 6 гадоў, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія, па версіі абвінавачвання, мелі месца ў беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года ў дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. На самой справе, гэта была правакацыя, арганізаваная на мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

20 гадоў таму падчас путчу ДКНС на шматтысячным мітынгу Мікалай Статкевіч абвясціў аб стварэнні Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. У 90-я гэты рух карыстаўся аўтарытэтам у народа, піша «Народная воля».

За месяц да абароны доктарскай дысертацыі падпалкоўніка Статкевіча звольнілі з войска.

Пасля гэтага Мікалая Статкевіча абралі старшынём БСДГ, якая, аб'яднаўшыся з партыяй «Згода», ўтварыла Сацыял-дэмакратычную партыю.

Пасля «Маршу свабоды» менавіта Мікалая Статкевіча і Валера Шчукіна прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. Іх судзілі за арганізацыю несанкцыянаванай дэманстрацыі, якая прывяла да масавых беспарадкаў. Тады абышлося без заключэння. Пасля народных выступленняў у 2004 годзе супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму яго і Паўла Севярынца пакаралі абмежаваннем волі. На волю палітык выйшаў толькі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

Мікалай Статкевіч свой дзень нараджэння сустракае ў Шклоўскай папраўчай калоніі. Туды ягоныя паплечнікі і сябры могуць накіраваць свае віншаванні.

На волі ў палітвязня стары хворы бацька, дзве дачкі і ўнук.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках