28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін: Скарачэнне навучання ператворыць Беларусь у «бананавую рэспубліку»

93
Казулін: Скарачэнне навучання ператворыць Беларусь у «бананавую рэспубліку»

Былы рэктар Белдзяржуніверсітэта Аляксандр Казулін пракаментаваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб скарачэнні тэрмінаў навучання ў ВНУ.

Інтэрв'ю прагучала ў эфіры «Еўрарадыё».

- Аляксандр Лукашэнка нядаўна заявіў, што трэба скараціць тэрмін навучання на 25%, паколькі ў нас «занадта доўга людзі вучацца». На вашую думку, на якіх спецыяльнасцях сапраўды можна скарачаць навучанне?

- Рэформы ў сістэме адукацыі трэба праводзіць не проста так, калі раптам захацелася, а вельмі прадумана. Сістэма адукацыі вельмі кансерватыўная, і тое, што там адбываецца, потым адбіваецца на ўсім грамадстве. Больш за тое, сістэма адукацыі з'яўляецца падмуркам дзяржавы і ейнага развіцця, калі яна дрэнная, то і дзяржава дрэнная, калі хто-небудзь хоча, каб Беларусь стала «бананавай рэспублікай», то, вядома, можна праводзіць рэформы, якія прапануе Лукашэнка.

- Калі гэтае скарачэнне адбудзецца, як гэта можа адбіцца на якасці адукацыі і ці патрэбныя цяпер нейкія рэформы ў адукацыі?

- Нашая адукацыя зараз знаходзіцца на вельмі невысокім узроўні, і каб праводзіць нейкія рэформы, трэба туды прыцягнуць сродкі, а не памяншаць аб'ёмы фінансавання. Тое, што прапаноўвае Лукашэнка, ён прапаноўвае толькі таму, што ў краіне не хапае сродкаў, і таму мы з хворай галавы спрабуем перакласці гэтыя пытанні, праблемы на тое, што на самой справе трэба развіваць.

- Атрымліваецца, што навучанне могуць скараціць, каб ашчадзіць грошы?

- Не хапае грошай не толькі на адукацыю, але і на ўсё астатняе, таму, каб нешта зэканоміць, могуць зрабіць вельмі дрэнныя рэчы для ўсяго грамадства і для дзяржавы. Стварыць сістэму адукацыі, якая будзе неканкурэнтаздольная з іншымі краінамі. Нашыя спецыялісты, яны і цяпер ужо маюць вялікія праблемы пры ўладкоўванні на працу, а калі рабіць тое, што прапаноўваецца уладай, то гэта будзе проста развал не толькі сістэмы кіравання якасці адукацыі, але і нашай будучыні.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках