27 лiстапада 2024, Серада, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва калоніі: «З Дашкевічам ўсё ў парадку»

13
Кіраўніцтва калоніі: «З Дашкевічам ўсё ў парадку»

Кіраўніцтва Горацкай папраўчай калоніі № 9 заяўляе, што з палітвязнем Зміцерам Дашкевічам «усё ў парадку».

Аб гэтым гаворыцца ў лістах актывістам, якія жніўня 2 патрабавалі ад кіраўніцтва турмы дазволу на сустрэчу адваката са зняволеным лідэрам «Маладога фронту», паведамляе «Радыё Свабода».

Пад зваротам да кіраўніцтва турмы падпісаліся больш за сорак чалавек. Ён быў напісаны пасля таго, як адвакату адмовілі ў спатканні са зняволеным маладафронтаўцам.

Актывісты абвінавацілі адміністрацыю калоніі ў парушэнні заканадаўства, выказалі перасцярогу, што з Дашкевічам у турме адбываецца нешта нядобрае. Адказнасць за беззаконне падпісанты звароту ўсклалі на кіраўніцтва турмы.

Аднымі з першых атрымалі адказы за подпісам начальніка калоніі Аляксандра Кавалёва сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ з Горак Віктар і Марыя Каральковы. У лісце гаворыцца, што «ад асуджанага Дашкевіча ніякіх заяваў ці скаргаў не паступала. Стан здароўя асуджанага здавальняючы. Скаргаў на стан здароўя не паступала».

«Гэта звычайная адпіска. Калі на самой справе няма ніякіх праблемаў, то можна было б дазволіць сустрэцца адвакату са Зміцерам. Гэта адпіска, каб прадэманстраваць, што мы дзейнічаем па законе. Мы жывем у Горках і шмат дрэнных чутак ходзіць тут аб тым, як паводзяць сябе турэмшчыкі з Дашкевічам. Усё, што адбылося 2 жніўня каля калоніі - гэта вынік правакацыйных дзеянняў адміністрацыі турмы. Людзі хадзілі да кіраўніцтва турмы. Іх там не выслухалі, а запісалі іхнія пашпартныя дадзеныя і здымалі на відэа супрацоўнікі КДБ, якія ніякага дачынення да турмы не маюць. Тое, што людзі пачалі пратэставаць ля будынка адміністрацыі - гэта быў эмацыйны адказ на паводзіны турэмшчыкаў. Ствараюць таямніцу з нічога - вось і атрымалі тое, чаго дамагаліся - пратэсту», - каментуе адказ з турмы Віктар Каралькоў.

Адмовілі адвакату ў сустрэчы з Дашкевічам на той падставе, што асуджаны пісьмова не прасіў пра яе. Актывісты палічылі такі адказ надуманым і арганізавалі пікет з расцяжкай «Спыніце пераслед» перад адміністрацыйным будынкам калоніі.

Акцыю пратэсту разагналі. Пятнаццаць яе ўдзельнікаў затрымалі.

Зараз у ізалятары часовага ўтрымання ў Горках і Дрыбіне адбываюць пакаранне дзевяць актывістаў. Чацвёра з іх выйдуць на волю пасля дзесяці сутак арышту 12 жніўня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках