28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэе грамадскі транспарт

35
Даражэе грамадскі транспарт

Кошт праезду ў грамадскім транспарце горада Баранавічы павысіцца на 5-7%.

Як распавялі ў ААТ «АП г. Баранавічы», адпаведнае распараджэнне ўжо падпісанае Баранавіцкім ГВК і ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, паведамляе газета Intex-Press.

Так, кошт праезду ў гарадскіх аўтобусах павялічыцца на 7%, гэта значыць талончык у кіроўцы зараз будзе каштаваць 900 рублёў і 750 пры набыцці ў пунктах продажу квітковай прадукцыі, праязны на месяц вырасце ў кошце да 28 120 рублёў, а дэкадны праязны будзе каштаваць 9870 рублёў. Кошт праезду ў прыгарадных аўтобусах павысіцца на 5%.

«Кошты на паліва за апошні час змянялася раз пяць. Такое мізэрнае павелічэнне кошту праезду ніяк не палепшыць складаную фінансавую сітуацыю, якая склалася зараз на нашым прадпрыемстве, - распавяла IP крыніца ў аўтапарку. - Мы ўжо скарацілі колькасць аўтобусаў на некаторых маршрутах - аўтобусы № 7, 14, 16. Мабыць, прыйдзецца скарачаць яшчэ».

Апошні раз кошт праезду ў гарадскім транспарце павялічвалася ў канцы сакавіка гэтага года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках