27 лiстапада 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўладных актывістаў не чакаюць у Еўропе

21
Праўладных актывістаў не чакаюць у Еўропе

24 беларускія арганізацыі рэпрэзентуюць грамадзянскую супольнасць на форуме “Усходняга партнёрства” ў Познані.

У спісе няма ніводнай праўладнай арганізацыі. Вядома, што свае заяўкі падаваў і Беларускі саюз журналістаў, і Саюз пісьменнікаў Беларусі, а таксама Федэрацыя прафсаюзаў. Усім ім адмовілі, паведамляе Белсат.

Сустаршыня кіроўнага камітэту форуму Уладзіслаў Вялічка патлумачыў, якім чынам праводзіўся адбор арганізацыяў. “Канчатковае рашэнне што да ўдзельнікаў форуму прымалася на падставе трох рэкамендацыйных спісаў. Першы падаваўся Нацыянальнаю платформаю, другі рыхтаваўся каардынатарамі працоўных групаў па ўсіх шасці краінах, і трэці спіс давала Еўрапейская камісія. Пры сумяшчэнні ўсіх трох спісаў і выяўляліся ўдзельнікі. Пераважная большасць адабраных арганізацыяў значылася мінімум у двух з трох спісаў. У спісе Нацыянальнай платформы была вялікая колькасць, напрыклад, прадзяржаўных прафсаюзаў. Але яны не прайшлі адбору, бо не былі рэкамендаваныя каардынатарамі адпаведнай працоўнай групы і Еўрапейскай камісіяй”.

Таццяна Вайцяхоўская – ганаровая сябра БСЖ, шмат гадоў рэдагуе “Лунінецкія навіны”. Яна кажа, што дыялогу і супрацы, напрыклад, паміж Беларускім саюзам журналістаў і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пакуль не можа быць – занадта шмат супярэчнасцяў. “У нас зусім розныя выданні, розныя погляды на жыццё. Мы – дзяржаўная газета. Асабіста я кажу пра гэта з гонарам. Незалежнай прэсы няма. У кожнага выдання свой гаспадар. У нас – гэта дзяржава. І гэта нармальна, у БАЖ зусім іншы гаспадар...

Дарэчы, БАЖ апынулася сярод беларускіх удзельнікаў форуму разам з Цэнтрам сацыяльных інавацыяў, Беларускім Хельсінкскім камітэтам, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў, Менскім сталічным саюзам прадпрымальнікаў і працадаўцаў, Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў і інш. грамадскімі арганізацыямі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках