27 лiстапада 2024, Серада, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БВФБ зніжае збор пры набыцці валюты

2
БВФБ зніжае збор пры набыцці валюты

ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з 1 жніўня зніжае збор пры набыцці замежнай валюты да 0,03%.

Збор спаганяецца ў беларускіх рублях пры ажыццяўленні разлікаў праз асобныя асабовыя рахункі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і пры ажыццяўленні разлікаў непасрэдна паміж удзельнікамі таргоў.

Біржавы збор па ўгодах набыцця замежнай валюты, якія выконваюцца з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, застаецца без змяненняў.

Нагадаем, павышэнне ў 200 разоў (да 2%) біржавога збору 12 студзеня 2011 стала адным з першых правальных крокаў беларускіх уладаў на шляху да валютнай катастрофы. Да 12 студзеня гэты збор складаў 0,0095% з прадаўца і пакупніка па даляры ЗША, еўра і расейскім рублям, і 0,005% - па іншых валютах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках