27 лiстапада 2024, Серада, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя на помпавай станцыі ў Менску

17

Пяць чалавек пацярпелі ў выніку аварыі на газавай помпавай станцыі ў аўторак у Менску.

Пра гэта паведаміў РІА Новости прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

«На помпавай станцыі пры правядзенні планавых зварачных работ адбылася ўспышка газу без наступнага гарэння», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, пакуль незразумела, «адкуль узяўся газ, які ўспыхнуў».

«Меркаваная прычына здарэння - парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых прац», - дадаў суразмоўца агенцтва.

Па дадзеных МНС, у выніку аварыі пяцёра чалавек з апёкамі рознай ступені цяжкасці і траўмамі дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы Менска.

***

Як паведамляе прэс-служба МНС у твітэры, аварыя адбылася на каналізацыйнай помпавай станцыі.

Фота: МНС

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках