27 лiстапада 2024, Серада, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Палажанка просіць ратаваць Зьмітра Дашкевіча ў турме

28
Наста Палажанка просіць ратаваць Зьмітра Дашкевіча ў турме

Актывістка "Маладога фронту" Наста Палажанка, нявеста Зьмітра Дашкевіча, наведаўшы Горкі, дзе Зьміцер адбывае пакараньне ў калёніі № 9, заявіла, што ў турме наўмысна "калечаць яе жаніха".

Наста паведаміла, што калі Зьміцер адмовіўся ад падпісаньня ўсіх папераў, якія вялі б да прызнаньня ягонай віны, яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар, паведамляе Радыё Свабода.

"На вялікі жаль, мы фактычна нічога ня ведаем пра Зьмітра: лісты не даходзяць, адваката выганяюць".

Наста Палажанка мяркуе, што Зьмітру Дашкевічу ў калёніі помсьцяць, і заклікае "ўсіх неабыякавых людзей" пісаць адміністрацыі калёніі, тэлефанаваць і прасіць пакінуць Зьмітра ў спакоі, а таксама нагадваць пра адказнасьць за беззаконьне.

Лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. Яго, разам зь іншым актывістам "Маладога фронту" Эдуардам Лобавым, абвінавацілі ў тым, што 18 сьнежня 2010 году, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, яны нібыта "беспадстаўна і наўмысна" зьбілі двух грамадзян. Маладафронтаўцы заяўлялі, што крымінальная справа справакаваная ўладамі, і што на іх адбыўся напад.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках