27 лiстапада 2024, Серада, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Бензін будзе даражэць

44
«Белнафтахім»: Бензін будзе даражэць

Бензін і дызельнае паліва падаражэлі c 21 ліпеня ў сярэднім на 3%.

Канцэрнам «Белнафтахім» у адпаведнасці з рашэннем камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя кошты на асобныя віды нафтапрадуктаў.

Рознічныя кошты на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся на 3 адсотка і з 21 ліпеня 2011 года складаюць за 1 літр:

бензін Нармаль-80 - 4120 рублёў,

бензін АІ-92 - 4330 рублёў,

бензін АІ-95 - 4650 рублёў,

дызельнае паліва - 4580 рублёў.

Перагляд коштаў на нафтапрадукты выраблены ў мэтах паэтапнага раўнавання коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюза.

Дзеючыя рознічныя кошты на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэй за ўзровень аналагічных коштаў у Расейскай Федэрацыі на 2-8 адсоткаў, лічаць у прэс-службе «Белнафтахіма».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках