28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Літвы: Беларусі яшчэ не позна пабудаваць замест АЭС гандлёвы цэнтр

40
Амбасадар Літвы: Беларусі яшчэ не позна пабудаваць замест АЭС гандлёвы цэнтр

Беларусь магла б пабудаваць замест Астравецкай атамнай электрастанцыі гандлёвы цэнтр або гадавальнік для развядзення рыбы.

Пра гэта заявіў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас журналістам у Вільні 20 ліпеня.

«Мы проста глядзім на рэальнасць. Я сам ўчора вярнуўся з Менска, ехаў міма пляцоўкі ў Астраўцы. Там выкапаная велізарная яма. Будаўніцтва ідзе, пракладваецца чыгунка. Нашыя фінансісты, аналітыкі, палітолагі, дыпламаты павінныя бачыць гэтую рэчаіснасць. <...> Працы ніколькі не запаволіліся», - цытуе Багдонаса інтэрнэт-сайт Delfi.

Па словах амбасадаоа, агульная інфраструктура, абсталяванне якой адбываецца ў цяперашні час пад Астраўцом, падышла бы не толькі для АЭС.

«Можна зафіксаваць, што праект ужо ажыццяўляецца, калі пачынаюцца работы па бетанаванні, пракладваецца вадаправод і іншае. А пакуль я праязджаю міма і бачу, што будуецца чыгунка. Яшчэ не позна на гэтым месцы пабудаваць Akropolis. Ці гадавальнік для развядзення рыбы», - сказаў Багдонас.

Літоўская пазіцыя з нагоды праекту будаўніцтва Астравецкай АЭС вельмі дакладна выкладзеная беларускім чыноўнікам «на ўсіх магчымых узроўнях», падкрэсліў дыпламат.

«Мы не падвяргаем сумневу права будаваць ці не будаваць. Але гэта, мы лічым, не толькі разлічаны эканамічна выбар», - сказаў Багдонас.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках