27 лiстапада 2024, Серада, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ездзяць на «ільготным» бензіне

54
Беларусы ездзяць на «ільготным» бензіне

«Кошт, па якім «Нафтан» рэалізуе бензін і дызпаліва на ўнутраным рынку, прыніжаны», - лічыць гендырэктар «Нафтана».

Прыбытак нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан» (Наваполацк, Віцебская вобласць) за студзень-май склаў 1,3 млрд. рублёў (у эквіваленце па цяперашнім курсе - каля 260 тыс. даляраў), паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Траццякоў.

«Па выніках чатырох месяцаў мы працавалі стратна. За пяць месяцаў атрымалі невялікі, 1,3 млрд. рублёў, прыбытак», - заявіў Траццякоў.

Па словах Траццякова, у чэрвені «Нафтану» атрымалася павялічыць прыбытак у параўнанні з маем, перадае БелаПАН са спасылкай на «Веснік Нафтана».

«Яшчэ больш паспяхова спрацавалі ў чэрвені. Выхад на бясстратную працу дазволіў разблакаваць пункты калектыўнай дамовы, выплаты па якіх былі прыпыненыя», - паведаміў гендырэктар.

Нагадаем, згодна фінансавай справаздачнасці за першы квартал 2011 года, страта ААТ «Нафтан» склала за студзень-сакавік 197,7 млрд. рублёў. Страту ў першым квартале атрымала і іншае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі - ААТ «Мазырскі НПЗ». Адной з прычын стратнай працы айчынных НПЗ з'яўляліся пастаўкі нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак па заніжаных коштах.

Траццякоў, каментуючы ўмовы паставак нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак, адзначыў, што паліва «для ўсяго насельніцтва краіны» рэалізуецца па ільготным кошце.

«Кошт, па якім «Нафтан» рэалізуе бензін і дызпаліва на ўнутраным рынку, прыніжаны. Мы перакрывае яго выручкай ад таварных прадуктаў, якія прадаём на экспарт. Калі перавесці кошт паліва на запраўках ў даляры, то сёння дызельнае паліва і бензін каштуюць каля 0,9 даляра за літр. А да дэвальвацыі дызельнае паліва прадавалі па 1,1 даляра», - канстатаваў гендырэктар.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках