Лісты Статкевіча не даходзяць да Менска
6- 14.07.2011, 14:25
Лісты кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча са шклоўскай калёніі не даходзяць да Менска.
Пра гэта БелаПАН паведаміла ягоная грамадзянская жонка Марына Адамовіч.
Па ейных словах, за месяц знаходжання ў калоніі ад Мікалая Статкевіча яна атрымала ўсяго тры лісты; апошні - 30 чэрвеня, два тыдні таму. 7 ліпеня грамадзянскі муж тэлефанаваў, распавёў графік дазволеных тэлефанаванняў на гэты месяц, але 11 ліпеня чарговага тэлефанавання ўжо не было.
Які стан Статкевіча, Марына Адамовіч не ведае. Датэлефанавацца да начальніка калоніі ў яе не атрымліваецца, а ў адміністрацыі якую-небудзь інфармацыю аб асуджаным паведамляць адмаўляюцца.
Цяпер вядома, што Мікалая Статкевіча не будзе на разглядзе 19 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе ягонай касацыйнай скаргі на вынесены прысуд.