28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманыя 200 футбольных фанатаў (Фота)

145

Заўзятары «Дынама» і «Партызана» ледзь не зладзілі масавую бойку.

У Менску затрымана каля 200 футбольных фанатаў, якія падчас матчу ледзь не зладзілі масавую бойку. Здарэнне адбылося 10 ліпеня непадалёк ад стадыёна «РЦАП-БДУ», ​​дзе праходзіла гульня другой лігі паміж «Партызанам-2» і «Дынама-2».

«Ахоўнік распавёў, што тут біліся і разбілі шкло. Кінулі ў падвойную шыбу шашку. Яна загарэлася, але мы паспелі засыпаць пяском, - узгадвае ў гутарцы з «Еўрарадыё» вахцёр, які знаходзіцца побач ДТСААФ. - Людзей было шмат, аўтобусамі вывозілі адсюль. І футболкі з іх здымалі, зрывалі і не толькі. Сабралі два вялікія пакеты з футболкамі і шашкамі. Тут была цэлая каша».

Паводле інфармацыі goals.by, у пачатку першага тайма каля 200 фанатаў «Дынама» пакінулі трыбуну і накіраваліся ў бок вуліцы Сямашка. Там іх чакала яшчэ каля 100-150 фанатаў. Праз некаторы час да іх выйшлі каля 70 фанатаў-антыфашыстаў «Партызана». Міліцыя стрымала варожыя бакі. Аднак паміж імі завязалася сварка, пасля чаго фанаты «Дынама» запалілі фаеры і пачалі кідаць іх у заўзятараў «Партызана». Адзін з фаераў трапіў у акно ДТСААФ, а яшчэ адзін прыляцеў да міліцэйскай машыны. Адразу ж у бойку ўмяшаўся спецназ. У сваіх «Гасцявых» фанаты пішуць, што было затрымана і развезена па розных РУУС Менска каля 200 чалавек.

У Кастрычніцкім РУУС пацвердзілі, што да іх прывозілі 40 удзельнікаў бойкі, якіх пасля перавезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Столькі ж чалавек было дастаўлена і ва Фрунзенскае РУУС. Па інфармацыі міліцыі, сёння фанатаў чакаюць суды па артыкуле «дробнае хуліганства».

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках