27 лiстапада 2024, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Славянскім базары» у Віцебску разышлася зямля (Фота)

45

9 ліпеня ў Віцебску на вуліцы Леніна утварыўся вялікі правал, а на наступны дзень горад затапіла.

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», у суботу дождж пачаўся ў 17:30. Праз некаторы час парывамі ветру пачало занасіць ваду на крайнія сектары. Але калі яны дасягнулі ураганнай сілы, увесь Летні амфітэатр ператварыўся ў вялізны душ Шарко.

Ваду заносіла ў прастору паміж дахам сцэны і дахам залы, закручвалі ў віхуры і залівала ўсё, што магчыма. Крыху пазней у амфітэатр патрапищ нават град, які хвастаў тых, хто сядзещ на першых шэрагах.

З-за дажджу канцэрт Валерыя Лявонцьева пачаўся з 35-хвілінным спазненнем. Бо ваду прыйшлося прыбіраць нават са сцэны.

Плыни дажджавой вады выклікалі правал зямлі на праезнай частцы і тратуары вуліцы Леніна, побач са знакамітым «сінім домам» і пірамідай «Марка». Тут, як раз насупраць месца, дзе пачалі пракладаць новы падземны пераход, побач з каналізацыйным люкам ўтварылася яма дыяметрам і глыбінёй каля пащтарох метраў.

А ў нядзелю гарадская каналізацыйная сістэма не адолела чарговы дождж, паколькі, як паведамляе Радыё Свабода, на «ліўнёўкі» зверху паклалі новы асфальт. Узровень вады на вуліцы Леніна быў настолькі высокі, што спыняліся нават тралейбусы.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках