28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксі падаражэла на 30%

15
Таксі падаражэла на 30%

Нягледзячы на зніжэнне коштаў на паліва, паслугі менскіх службаў таксі даражэюць.

Некаторыя з іх падвысілі тарыфы на свае паслугі на 30%, перадае «Еўрарадыё».

У службе таксі 107 з сённяшняга дня праезд па горадзе каштуе 2200 рублёў за кіламетр. Яшчэ ўчора тарыф складаў 1740 рублёў. Праезд за межамі горада падаражэў з 2400 да 3000 рублёў.

Павышэнне тарыфаў плануецца і ў службе таксі 135.

«У нас разглядаецца падаражанне, але толькі з 10 чэрвеня. Цяпер тарыф па горадзе - 1740 рублёў за кіламетр, за горадам - 2610 рублёў за кіламетр. Хутчэй за ўсё, з заўтрашняга дня будзе па горадзе 2250 рублёў, за горадам - 3000 рублёў за кіламетр», - паведамілі ў службе таксі.

У іншых сталічных службах таксі кажуць, што пытанне павышэння тарыфаў будзе вырашанае на працягу бліжэйшых дзён.

Нагадаем, апошні раз паслугі таксі даражэлі 2 тыдні таму.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках