Уласкар расейскага Першага канала абверг БТ
22- 27.06.2011, 17:11
Расейскія тэлеканалы асвятлялі ўсе мерапрыемствы ў Брэсце.
Вядучы перадачы Юрый Пракопаў, у прыватнасці, заявіў, што расейскія федэральныя тэлеканалы праігнаравалі мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце. «У карэспандэнта расейскага Першага канала былі справы больш важныя - ён хадзіў па горадзе ў пошуках маўклівай рэвалюцыі, што вынырнула з сацыяльных сетак. Для расейскіх СМІ дэбош двух сотняў разгільдзяяў апынуўся больш важным, чым павага да тысяч ветэранаў», - заявіў Пракопаў.
Аднак, па словах Наважылава, у Брэсце на згаданых мерапрыемствах, якія праводзіліся з 19 па 22 чэрвеня, працавалі адразу дзве здымачныя групы Першага канала расейскага тэлебачання. «19 і 20 мы запісвалі інтэрв'ю з героямі нашых рэпартажаў, а 21 і 22 - працавалі непасрэдна ў Брэсцкай крэпасці. Там мы здымалі ўсе мерапрыемствы - рэканструкцыю апошняй мірнай ночы, рэканструкцыю нападу, мітынг-рэквіем. Усе нашыя эфіры ў гэты дзень - ранішні, дзённы, вечаровы - былі закрытыя інфармацыяй аб мерапрыемствах у Брэсце», - падкрэсліў журналіст.
Акрамя гэтага, адзначыў Наважылаў, ягоная здымачная група здымала ў Брэсце акцыю маўклівага пратэсту. «Вядома, што ўвечары 22 чэрвеня ў некалькіх гарадах, у тым ліку ў Брэсце, планавалася такая акцыя. З-за таго, што ў Менск мы не паспявалі, то адпрацавалі гэтую тэму з Брэста», - сказаў ён.