27 лiстапада 2024, Серада, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліва падаражэе у сераду?

47
Паліва падаражэе у сераду?

“Белнафтахім” плануе чарговы раз падняць кошты.

Паводле працаўнікоў кампаніі, падаражання варта чакаць у сераду, 29 чэрвеня.

Афіцыйна прэсавая служба адмаўляецца пацвярджаць гэтую інфармацыю. Да таго ж у Міністэрстве эканомікі заяўляюць, што згоды на пераацэнку тавару не давалі. Разам з тым, у сацыяльных сетках ужо з’явілася інфармацыя ад працаўнікоў кампаніяў, што новых коштаў варта чакаць на гэтым тыдні.

Пасля папярэдняга павышэння не мінула і месяца. Тым больш, што на загад Аляксандра Лукашэнкі “Белнафтахім” перагледзеў свае кошты і знізіў цэны. Наступнае падаражанне будзе мінімальным – прыкладна на 3 %, але гэта толькі часовы крок”, – паведаміў Белсату суразмоўца, які папрасіў не называць ягонага імені.

З ягоных словаў, кіраўніцтва кампаніі цяпер актыўна вядзе перамовы з уладамі, каб тыя дазволілі павысіць кошты ў адпаведнасці з курсам долара. “Паводле вынікаў першага паўгоддзя беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пры сённяшніх коштах не змогуць выйсці на рэнтабельную працу”, – выказаў перасцярогу суразмоўца.

Нагадаем, што на прэсавай канферэнцыі для беларускіх журналістаў Лукашэнка даў зразумець, што паліва па часе можа зноў падаражаць. “Калі я загадваў знізіць кошты, пад самым дарагім я меў на ўвазе 92-гі бензін. Выявілася, ёсць яшчэ А-95 і А-98. Але гэта для чыноўнікаў і бізнесоўцаў, таму можа быць даражэй, хай плацяць!

Аўтааглядальнік Валер Глухоўскі лічыць, што цяпер кошты на паліва штучна стрымліваюцца. “Калі параўнаць кошт з курсам долара, то атрымаем, што паліва цяпер каштуе менш, чым да крызісу. Зразумела, што беларускія спажыўцы разлічваюцца рублямі, але дзяржава купляе нафту за валюту. І гэты дысбаланс мусіць кампенсаваць або дзяржава, або прадпрыемства, або кліенты. Самы разумны шлях – апошні, але ён аўтаматычна выкліча хвалю абурэння грамадзянаў, якія атрымліваюць заробак рублямі, а не доларамі. Улады ў гэтым не зацікаўленыя, будуць стрымліваць рост да апошняга або падымаць кошт паліва на невялікія адсоткі, але часта”.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках