27 лiстапада 2024, Серада, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпуск беларускіх еўрабондаў страціў сэнс

4

Беларусь не плануе выпуск еўрабондаў і аблігацый да канца бягучага года.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у «палатцы» першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БелТА.

Як растлумачыў першы намеснік міністра, Беларусь да канца года не мае намеру прыцягваць знешнія запазычанні шляхам выпуску еўрабондаў або аблігацый для Расеі. Па ягоных словах, пакуль у гэтым «няма сэнсу», паколькі «сітуацыя гэтаму пакуль не спрыяе». Акрамя таго, Беларусь падчас папярэдніх выпускаў аблігацый і еўрабондаў ўжо прыцягнула $800 млн. з запланаванага $1 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках