27 лiстапада 2024, Серада, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўладальнік «Уралкалія» не верыць у пакупку «Беларуськалія»

4
Саўладальнік «Уралкалія» не верыць у пакупку «Беларуськалія»

Таргі па продажы нацыянальнага здабытку Беларусі ў самым разгары.

Адзін з саўладальнікаў ААТ «Уралкалій» Аляксандр Несіс выступіў з заявай, якая больш падобная на спробу збіць кошт, і назваў малаверагоднай угоду набыцця гэтай кампаніяй «Беларуськалія».

«Лічу малаверагоднай», - сказаў ён журналістам у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, адмовіўшыся ад далейшых каментароў.

Раней паведамлялася, што кампанія Сулеймана Кярымава «Нафта Масква» блізкая да дасягнення дамоўленасці з беларускімі ўладамі аб набыцці 50% + 1 акцыя «Беларуськалія». Як паведамляла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, сума ўгоды зыходзіць з ацэнкі ўсёй кампаніі ў $30 млрд і можа скласці $15 млрд.

«Уралкалій» паведаміў, што можа падаць «Беларуськалію» крэдыт на суму да $1 млрд.

Крыніца «Інтэрфакса» не выключыла, што крэдыт на $1 млрд - гэта першы транш аплаты ўгоды па набыцці С. Кярымавым акцый «Беларуськалія».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках