28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся заклікаў да страйкаў

7
Улады спужаліся заклікаў да страйкаў

Выклік галоўнага рэдактара інтэрнэт-газеты «Народныя навіны Віцебска» ў пракуратуру Сяргея Серабро не быў датычны да «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі».

Супрацоўніцу пракуратуры зацікавіла, якім чынам на «Віцебскам форуме 2.0» з'явіўся заклік да бестэрміновага страйку, размешчаны карыстальнікам форуму Сяргеем Рыжовым, перадае «Еўрарадыё».

У пракуратуры ў журналіста пацікавіліся, ці можа ён выдаліць гэты запіс на форуме. Серабро адказаў, што можа гэта зрабіць, але пры гэтым пракуратура не прад'явіла такое патрабаванне. Запіс Сяргея Рыжова з заклікам да страйку вісіць на форуме да гэтага часу. Ёсць інфармацыя, што былога ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі таксама выклікалі ў пракуратуру.

Сяргей Серабро лічыць, што мясцовыя чыноўнікі такім чынам дэманструюць Аляксандру Лукашэнку, як яны працуюць над прадухіленнем акцый пратэсту і страйкаў.

Інтэрнэт-газета «Народныя навіны Віцебска» і форум «Віцебскі форум 2.0» - гэта розныя праекты, хай яны і знаходзяцца на адной віртуальнай пляцоўцы, патлумачыў Серабро. Віцебскі форум прызначаны для ўдзелу ў ім самых розных людзей і ўсе яны маюць права там выказвацца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках