27 лiстапада 2024, Серада, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпацыр па Гомелі дорага абышлася расейцу

28

Грамадзянін Расеі, затрыманы падчас маўклівай акцыі салідарнасці ў Гомелі 15 чэрвеня, аштрафаваны на 735 тысяч беларускіх рублёў.

Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля прызнала ураджэнца Хабараўскага краю вінаватым у парушэнні артыкулаў 17.1 «Дробнае хуліганства» і 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы» Адміністрацыйнага кодэкса, паведамляе «Радыё Рацыя».

Падчас акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», якая адбылася напярэдадні ў Гомелі, былі затрыманыя 6 чалавек. Сярод іх апынуўся выпадковы мінак - грамадзянін Расеі. Як патлумачыла журналістам ягоная жонка, яны гуляла ў парку і нават не ведалі аб правядзенні якой-небудзь акцыі. Раптам да ейнага мужа падышлі супрацоўнікі спецназа і без тлумачэння прычынаў затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РАУС. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках